16 красавіка 2019 года Гістарычная майстэрня запрашае ўсіх, хто цікавіцца яўрэйскай музыкай і танцамі, далучыцца да прэзентацыі фільма «Чароўныя нажнічкі» і танцавальнага майстар-класа.
Стужка знятая ў жніўні-верасні 2017 года кінааматарамі ў Барысаве. Асноўныя здымачныя пляцоўкі – жывыя дэкарацыі старога горада, якія вельмі нагадваюць першую палову 20 стагоддзя і дзе часткова захавалася тагачасная архітэктура.
Стужку можна будзе пабачыць выключна ў «жывым» выглядзе, агучаную капэлей. Музыканткі будуць суправаджаць дзеянне фільма традыцыйнай беларускай і яўрэйскай музыкай, якая сапраўды гучала калісьці ў гэтых мясцінах на вечарынах і вяселлях.
Пасля паказу фільма гасцей чакае танцавальны майстар-клас.
Пачатак: 18.30. Уваход вольны.
gwminsk.com
Похожие статьи
Оставить комментарий