У Ракаве, у 30 кіламетрах. на захад ад Мінска, 10 верасня ў другі раз пройдзе фестываль культур «Ракаўскі фэст».
Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў разам мірна і плённа працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».
У праграме фестывалю: выступленні калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, выставы, кірмаш «Горад майстроў» і квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў і ў поўнай меры адчуць на сабе небяспеку і рамантызм іх жыцця.
Дарэчы, вакальны ансамбль «Эмуны» «Нешыкот» прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
ЯКТ «Эмуна»