Яшчэ адна карціна нашага земляка пайшла з малатка за круглую суму
Не так даўно мы пісалі, што наш суайчыннік Казімір Малевіч паставіў новы рэкорд — яго карціна «Супрэматычная кампазіцыя» была прададзена на аўкцыёне «Christie’s» за больш чым 85,8 мільёна долараў! І вось імя майстра зноў на слыху. Сума больш сціплая — 10,4 мільёна долараў. Але не менш цікавая гісторыя прададзенай работы.
Малевіч напісаў «Пейзаж» у 1911 годзе пад уплывам творчасці французскага мастака-постімпрэсіяніста Поля Сезана. Карціна адносіцца да так званай чырвонай серыі — серыі работ мастака, якія вылучаюцца энергічнымі мазкамі і выразнымі колерамі. Яны адсылаюць гледача да спадчыны фавізму і кубізму і адначасова з гэтым апярэджваюць станаўленне супрэматызму. Больш за паўстагоддзя карціна знаходзілася ў зборы Базельскага мастацкага музея ў Швейцарыі, а пасля была вернута нашчадкам мастака. На цяперашнія таргі карціна была выстаўлена з прыватнай калекцыі.
Людміла МІНКЕВІЧ, «Народная газета» (sb.by)
Похожие статьи
Оставить комментарий