У гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня смерці выдатнага яўрэйскага паэта Лейбы Найдуса. Ён памёр ва ўзросце 27 гадоў ад дэфтырыту 23 ліпеня 1918 году.
Лейба Найдус (6.10.1890, Гродна – 1918, Гродна), класік яўрэйскай літаратуры.
Нарадзіўся ў сям’і землеўласніка, якая жыла ў маёнтку Кусцін (Беласточчына, Польшча). Тут прайшло і дзяцінства Лейбы. Скончыў у Гродна пачатковую школу. З 1901 года вучыўся ў камерцыйнай вучэльні ў г.Радам (Польшча), затым у рэальнай вучэльні ў Беластоку. У 1905 годзе быў выключаны за ўдзел у вучнёўскіх хваляваннях. У 1907 годзе выключаны на той жа падставе з Ковенскага вучылішча. Удзельнічаў у маніфестацыях, нелегальных сходках, распаўсюджванні падпольнай літаратуры. Пасведчанне выпускніка сярэдняй рэальнай школы атрымаў у 1911 годзе.
1907 год стаў пачаткам ягонай літаратурнай творчасці. Даслаў у часопіс «Роман-цайтунг» (Варшава), верш які і быў надрукаваны. Неўзабаве ягоныя паэтычныя радкі рэгулярна змяшчалі яўрэйскія выданні Варшавы і Вільні, расійскіх гарадоў.
Найдус пачаў працаваць на мове ідыш у важны для яўрэйскай літаратуры час. Друк першых ягоных вершаў супаў з выданнем у Вільні штомесячнага часопіса «Literarishe Monatschriften».
Лейба вярнуўся ў Гродна і ўладкаваўся на сталую працу ў яўрэйскі часопіс «Жыццё і веды». Зарабляў на хлеб аўтарскімі ганарарамі за надрукаваныя творы. Наладзіў добрыя сувязі з настаўнікамі «повшехных» (агульнаадукацыйных) школ.
Неўзабаве паэт заразіўся дыфтэрыяй, вяртаючыся з паэтычных выступленняў і літаратурных вечарын, але на хваробу не звярнуў увагі. Калі звярнуўся ў бальніцу, то аказалася, што позна: не вытрымала сэрца.
Лейба Найдус меў 27 гадоў і набраў добры разгон як паэт. 11-гадовы тэрмін (з 1907) быў вызначаны нязвыклай прадукцыйнасцю — стварэннем вершаў, песень, эсэ, літаратурных нататак, перакладаў вядомых паэтаў. Яго вершы прасякнуты матывамі пагранічна розных нацыянальных культур — беларускай, польскай, яўрэйскай, літоўскай, якія ўзаемна узбагачаліся, цесна перапляталіся адна з другой.
Яму належаць зборнікі вершаў «Лірык» («Лірыка», Вільня, 1915), пераклад паэмы А.Пушкіна «Сказка о мертвой царевне и семи богатырях» (Гродна, 1918), кніга вершаў аб прыродзе «Да флейт фун Пан» («Флейта Пана», Гродна, 1918), «Інтыме нігунім» («Інтымныя напевы», пасмяротнае выданне, Гродна, 1919). У маі 1918 года ім была завершана паэма «Да эрд дэрвахт» («Зямля абуджаецца»). Ён адрэдагаваў літаратурны зборнік на рускай мове «Неман» (Гродна, 1916). Пяцітомнік быў выдадзены ў Варшаве цягам 1923-1928 гадоў, у тым ліку — «Кніга паэм», «Літоўскія арабескі», «Свет Парнасу», «Руская паэзія» і інш.
Акрамя назвы вуліцы ў Гродна, у Варшаве на яўрэйскіх могілках ёсць помнік на сімвалічнай магіле творцы. Пра гэта парупіліся прыхільнікі творчасці Лейбы Найдуса (1992).
legendy.grodnolib.by
* * *
P.S. Прапануем верш Лейбы Найдуса «У цырку» у перакладзе з ідыш на рускую мову.
В цирке
Меня зовёт пьянящий часто цирк,
Где, выбегая на песчаный плац,
В трико беснуется раскрашенный паяц,
И хрипло, и легко с толпою говорит.
Бесстрашно оседлав бегущий вверх канат,
Меня пленяют ловко акробатки;
Наездницы же скачут без оглядки,
Подкидывая вверх горящий рой гранат.
Толпа от радости свистит и рукоплещет,
Навстречу ей, кривя брезгливо рот,
С поклоном сальто делает артист из шапито:
Здесь пахнет мужиков здоровых пот,
Смешался он затем с духами женщин,
А главный аромат – звериное дерьмо.
Перевод Федора Раухвергера