Ураджэнец Любані Міхаіл Стралец за шматгадовую сумленную працу, вялікі ўклад у навучанне і выхаванне моладзі атрымаў дзяржаўную ўзнагароду – медаль Францыска Скарыны.
Амаль чатыры дзясяткі гадоў Міхаіл Васільевіч працуе на ніве адукацыі. Пасля заканчэння школы, ён, выдатнік, пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, без усякіх складанасцяў паступіў у БДУ. Прафесійны шлях у якасці настаўніка гісторыі пачаў у 1984-м на Любаншчыне. Адначасова рупна займаўся навуковай дзейнасцю, шмат часу праводзіў у бібліятэцы – паглыбляў веды, даследаваў, аналізаваў. І літаральна праз некалькі гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1987-ым Міхаіл Васільевіч Стралец пераехаў у Брэст. З таго часу выкладае ў тэхнічным універсітэце. Дзякуючы мэтанакіраванасці, настойлівасці і старанню прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара кафедры гуманітарных навук. На рахунку нашага земляка больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 7 вучэбных дапаможнікаў. Падрыхтаваў шэраг змястоўных матэрыялаў пра вядомых грамадскіх дзеячаў. Але галоўнае нават не гэта. За мінулы час Міхаіл Васільевіч сфарміраваў у сваіх студэнтаў разуменне многіх гістарычных фактаў і падзей, дапамог узбагаціцца духоўна, пашырыць кругагляд і павялічыць дасведчанасць.
lluban.by «Голас Любаншчыны», 15.01.21.
P.S. Рэдакцыя віншуе Міхаіла Васільевіча з высокай узнагародай! Хочацца дадаць, што Міхаіл Стралец з`яўляецца пастаянным аўтарам «Авів». І яшчэ дададзім: Міхаіл Васільевіч – родны брат кіраўніка Салігорскай яўрэйскай абшчыны Яўгеніі Васільеўны Яфімавай.
Похожие статьи
Оставить комментарий