У межах праекта Гістарычнай майстэрні «Дыялог трох пакаленняў» адбылася чарговая трэцяя сустрэча.
Гэта быў роздум аб светлай памяці пакінуўшых зямны шлях былых вязняў Мінскага гета — Маі Крапінай і Льва Краўца, кіраўніка Беларускага грамадскага аб’яднання былых вязняў фашызму «Лёс» і Беларускага саюза былых вязняў фашызму «Рэха вайны» — Уладзіміра Шакуціна, грамадскага аб’яднання былых малалетніх вязняў фашызму Савецкага раёна г. Мінска — Кацярыны Люлькінай, былога вязня канцэнтрацыйных лагераў Штутгаф, Бухенвальд, Ноенгаме — Паўла Васілеўскага.
Добрымі вынікамі і намерамі на будучае падзялілася ад імя калектыва Красненскай СШ Маладзечынскага раёна Ала Шыдлоўская. Пасля значнай працы па ўшанаванню памяці 2 тысяч забітых яўрэяў у Красным настаўнікі і вучні рыхтуюць у сакавіку спатканне грамадскасці па шляху МІнск-Краснае-Гарадок.
Якаў Дрэер, кіраўнік спатканняў былых вязняў гета, канцэнтрацыйных лагераў, прымусовых рабочых, запрасіў у Вілейку на Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў гісторыкаў, моладзь і калег па працы (сустрэча адбудзецца 9 красавіка 2019 года).
Напрыканцы дыялогу студэнты факультэта міжнарожных адносін БДУ (ст. выкладчык Вольга Швайба) расказалі аб сямейнай гісторыі былога вязня Беластоцкага гета Міхаіла Розеншэйна. Наступная сустрэча ў рамках праекта адбудзецца 23 студзеня а 14 гадзіне.
gwminsk.com
Похожие статьи
Оставить комментарий