Вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Копаць Карына прыняла ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Дарогамі памяці». У намінацыі «Вайна ў памяці пакаленняў» сацыяльны праект «Каб памяць жыла», які прадстаўляла Карына ў г.Мінску, адзначаны дыпломам ІІІ ступені Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь.
Членамі гуртка «Юныя экскурсаводы», які працуе на базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея дзяржаўнай установы адукацыі «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», пры падтрымцы Пескаўскага сельскага Савета і Пескаўскага лясніцтва распрацаваны праект «Каб памяць жыла», накіраваны на добраўпарадкаванне і далейшы догляд яўрэйскіх могілак.
Пакуль што выяўлены і сфатаграфаваны магільныя пліты, якія захаваліся. Большасць з іх зараз знаходзіцца на дне ракі Зяльвянка, куды немцы загадалі яўрэям сцягваць іх для ўмацавання плаціны. Зняты, паказаны і абмеркаваны з вучнямі старэйшых класаў відэаролік «Не ўсе ахвяры нацызму былі яўрэямі, але ўсе яўрэі былі ахвярамі нацызму». Падчас рэспубліканскага суботніка пасаджаны дрэўцы каля помніка загінуўшым яўрэям. Гэта толькі пачатак. Надалей плануецца пасадзіць Алею Памяці.
Магчыма, рэалізацыя дадзенага праекта абудзіць нашу гістарычную памяць. Мы забываем, што дэмакратычная дзяржава моцная настолькі, наколькі чуйнае сумленне яе грамадзян. Усе, хто прымае ўдзел у праекце, могуць сказаць: «Нам не ўсё роўна, і мы пастараемся зрабіць усё магчымае, каб памяць аб іх жыла». А гэта залатыя словы ў наш неміласэрны час.
Р. Вялічка, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Зара над Нёманам» (mosty-zara.by)
Похожие статьи
Оставить комментарий